Onion Браўзер Для iOS Для iOS Для Linux Для Linux Для Mac OS Для Windows

Парады па абыходзе блакавання Onion Launchpad

Немагчыма атрымаць доступ да service-url.website? На гэтай старонцы падрабязна апісваецца, як можна абысці цэнзуру.

Абысці цэнзуру з дапамогай Tor

Tor дае магчымасць ананімнага карыстання інтэрнэтам, дапамагаючы пазбегнуць як цэнзуры, так і сачэння. Браўзер Tor нічым не адрозніваецца ад любога іншага ўжыванага вамі браўзера - Chrome, Firefox, Safari, Yandex , - за адзіным выняткам: замест таго, каб паказваць усе вашы дзеянні ў інтэрнэце вашаму інтэрнэт-правайдару і ўсім астатнім, хто адсочвае ваш трафік, ён хавае ваш трафік, які шыфруецца і прапускаецца праз тры выпадковыя валанцёрскія вузлы (гэтыя вузлы таксама называюцца "рэле"). Гэты працэс хавае, хто вы, дзе вы знаходзіцеся і куды кіруеце (г.зн., які вэб-сайт вы наведваеце).

Tor выкарыстоўваецца праваабаронцамі, актывістамі і людзьмі з усяго свету, якім неабходна пазбегнуць цэнзуру і сачэнне. Больш даведацца пра Tor і пра тое, як ён працуе можна наведаўшы Дапаможнік па браўзеры Tor.

Крок 1: Спампаваць браўзер Tor

Самы бяспечны і просты спосаб спампаваць браўзер Tor - гэта з афіцыйнага сайту праекту Tor. Для вашай аперацыйнай сістэмы вы можаце спампаваць Tor Browser па спасылцы ніжэй:

Узніклі праблемы, каб спампаваць браўзер Tor?

Бываюць выпадкі, калі вы не зможаце атрымаць доступ да вэб-сайту праекту Tor: напрыклад, ён можа быць заблакаваным у вашай сетцы. Калі так адбываецца, можна выкарыстаць адзін з альтэрнатыўных спосабаў, пералічаных ніжэй.

Люстэркі

Вы можаце паспрабаваць спампаваць браўзер Tor з аднаго з наступных афіцыйных сайтаў-люстэркаў:

GetTor (Атрымаць Tor)

Калі і сайты-люстэркі заблакаваныя, вы можаце зрабіць запыт на атрыманне браўзеру Tor праз GetTor. GetTor - гэта сэрвіс, які аўтаматычна адказвае на паведамленні са спасылкамі на апошнюю версію браўзера Tor, размешчаную ў розных месцах, такіх як Dropbox, Google Drive і GitHub:

  • Крок 1: Адправіць электронны запыт на gettor@torproject.org, а ў асноўным тэксце паведамлення проста напішыце "windows", "osx" або "linux" (без двукосся) у залежнасці ад вашай аперацыйнай сістэмы. Вы таксама можаце дадаць код мовы, каб атрымаць браўзер Tor на іншай мове, чым на англійскай. Напрыклад, для атрымання спасылак, каб спампаваць браўзер Tor на кітайскай мове (Кітай) для Windows, адпраўце электронны запыт на адрас gettor@torproject.org з тэкстам "windows zh_CN".

  • Крок 2: Ад GetTor прыйдзе ліст, дзе будуць змяшчацца спасылкі, па якіх вы зможаце загрузіць пакет браўзера Tor, крыптаграфічны подпіс (неабходны для праверкі спампоўкі), адбітак ключа, які выкарыстоўваецца для стварэння подпісу, і кантрольная сума пакету. Вам можа быць прапанаваным праграмнае забеспячэнне на выбар: "32-bit" або "64-bit" - гэта залежыць ад мадэлі ўжыванага вамі камп’ютара.

Вы таксама можаце атрымаць доступ да дакументацыі і іншых рэсурсаў праз наступныя люстэркі:

Крок 2: Падлучэнне Tor

Калі вы ўпершыню запусціце браўзер Tor, дык убачыце вакно падлучэння Tor. Гэта дае вам магчымасць або падлучыцца наўпрост да сеткі Tor, або наладзіць браўзер Tor для вашага злучэння. Там ёсць сцяжок з пытаннем, ці заўсёды вы хочаце аўтаматычна падлучацца да сеткі Tor; калі гэта так, пазначце гэты сцяжок.

Магчымасць пачаць прагляд вэб-старонак з дапамогай браўзера Tor з'явіцца неўзабаве пасля запуску праграмы і націскання кнопкі "падлучыцца", калі вы выкарыстоўваеце яе ўпершыню.

Узніклі праблемы з падлучэннем Tor?

Наўпроставы доступ да сеткі Tor часам можа быць заблакаваным вашым інтэрнэт-правайдарам або ўладамі. Браўзер Tor мае некаторыя інструменты абыходу такога блакавання. У такіх выпадках дастаткова проста наладзіць ваш браўзер для падлучэння праз мост. Масты - гэта проста рэлейныя пункты, якія з'яўляюцца прыватнымі і іх цяжэй заблакаваць.

Інструкцыі, як актываваць масты для стацыянарнага камп'ютара:

Выкарыстоўваць мост у Tor Браўзэр для працоўнага стала можна, пяройдучы ў меню: Налады > Злучэнне > Масты > Выбраць убудаваны мост. Па стане на 22 снежня 2021 года ўбудаваныя наўпрост у браўзер Tor масты былі заблакаваныя ў Расіі.

У такім выпадку карыстальнікам трэба зрабіць запыт атрымаць мост адным з наступных спосабаў:

  • Запыт моста з Tor Browser на працоўным стале: Налады > Злучэнне > Масты > Запытаць мост з torproject.org > Вырашыць CAPTCHA
  • Адпраўка «/bridges» на спецыяльны канал Telegram @GetBridgesBot, а затым даданне адраса моста, атрыманага ўручную праз скапіраванне і ўстаўку ў браўзеры Tor: Налады > Падключэнне > Масты > Увядзіце адрас моста вы ўжо ведаеце
  • Наведайце сайт https://bridges.torproject.org/ і прытрымлівайцеся інструкцыям
  • Запыт маста па электроннай пошце: bridges@torproject.org з адраса электроннай пошты Gmail або Riseup; а затым даданне адрасу маста, атрыманага ўручную, шляхам капіявання і ўстаўкі ў Tor Браўзэр: Налады > Злучэнне > Масты > Увядзіце ўжо вядомы вам адрас маста
  • Падключэнне праз Snowflake з браўзэра Tor: Налады > Злучэнне > Масты > Выбраць убудаваны мост > Snowflake

Інструкцыі, як актываваць масты для Android:

Карыстальнікі могуць ужываць мост на Android, зайшоўшы: Значок наладаў > Канфігураваць мост > Улучыць мост.

У выпадку, калі блакуюцца наўпрост убудаваныя ў браўзер Tor масты, карыстальнікі могуць зрабіць запыт атрымаць мост адным з наступных спосабаў:

  • Адпраўка "/bridges" у спецыяльны Telegram-канал @GetBridgesBot і наступнае даданне атрыманых радкоў мастоў уручную шляхам капіявання і ўстаўкі ў Tor Браўзэр: Канфігурацыя маста > Даць вядомы мне мост
  • Наведайце сайт https://bridges.torproject.org/ і прытрымлівайцеся інструкцыям
  • Запыт маста па электроннай пошце: bridges@torproject.org з адраса Gmail або Riseup; а затым даданне атрыманых радкоў мастоў уручную шляхам капіявання і ўстаўкі ў Tor Браўзэр: Канфігурацыя маста > Даць вядомы мне мост
  • Падключэнне праз Snowflake з браўзэра Tor: Канфігурацыя маста > Snowflake

Інструкцыі, як актываваць масты для iOS:

Карыстальнікі могуць ужываць мост на iOS, зайшоўшы: Значок Onion (Цыбуля) пры праглядзе вэб-сайта > Канфігурацыя маста.

У выпадку, калі блакуюцца наўпрост убудаваныя ў браўзер Tor масты, можна зрабіць запыт атрымаць мост, адным з наступных спосабаў:

  • Адпраўка "/bridges" у спецыяльны Telegram-канал @GetBridgesBot і наступнае даданне атрыманых радкоў мастоў уручную шляхам капіявання і ўстаўкі ў Tor Браўзэр: Канфігурацыя мастоў > Карыстальніцкія масты
  • Наведайце сайт https://bridges.torproject.org/ і прытрымлівайцеся інструкцыям
  • Запыт маста па электроннай пошце: bridges@torproject.org з адраса электроннай пошты Gmail або Riseup; а затым даданне радкоў мастоў, атрыманых уручную, шляхам капіявання і ўстаўкі ў Tor Browser: Канфігурацыя мастоў > Карыстальніцкія масты
  • Падключэнне праз Snowflake з браўзэра Tor: Канфігурацыя маста > Snowflake

Крок 3: Доступ да Onion-сэрвісу

Onion-сэрвісы (раней вядомыя як "схаваныя сэрвісы") - гэта сэрвісы (напрыклад, вэб-сайты), даступныя толькі праз сетку Tor. Як і з любым іншым вэб-сайтам, вам трэба будзе ведаць адрас адпаведнага Onion-сэрвісу, каб падлучыцца да яго. Onion-адрас - гэта радок з 56 у асноўным выпадковых літараў і лічбаў, за якім стаіць ".onion" (цыбуля). Каб даведацца больш пра Onion-сэрвісы, наведайце Дапаможнік па браўзеры Tor.

Каб атрымаць доступ да службы onion Onion Launchpad, проста скапіруйце і ўстаўце наступны URL у браўзер Tor: